Школа эканомікі і бізнесу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільнюсе запрашае на дзве…

Школа эканомікі і бізнесу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільнюсе запрашае на дзве бясплатныя анлайн-сустрэчы:

1⃣ “Бізнес-эканоміка — адукацыя без межаў”. Прэзентацыя пра перавод на 2 курс праграмы “Бізнес-эканоміка” ў ЕГУ.

Калі: 1 ліпеня, 18:00 (Вільнюс).
Для каго: cтудэнты/-кі, якія ўжо вучацца па спецыяльнасцях эканомікі, фінансаў або бізнесу.

Праграма:
– Хто і як можа перавесціся на 2 курс праграмы “Бізнес-эканоміка” ў ЕГУ
– Якія дакументы патрэбныя для пераводу
– Як праходзіць навучанне і адаптацыя
– Якія перспектывы чакаюць выпускнікоў і выпускніц
Зарэгістравацца


2⃣ Дзень адкрытых дзвярэй Школы эканомікі і бізнесу ЕГУ

→ Прэзентацыя бакалаўрскай праграмы “Бізнес-эканоміка” для ўсіх, хто толькі плануе навучанне ў гэтай сферы.
Калі: 2 ліпеня, 18:00 (Вільнюс).

Праграма:
– Перавагі навучання на праграме
– Кар’ерныя магчымасці пасля выпуску
– Умовы атрымання візы і ВНЖ
– Праграмы студэнцкага абмену
– Як праходзіць студэнцкае жыццё ў Літве
– Умовы паступлення, дакументы, правілы.
Зарэгістравацца

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.