1. Выбары 2020 году былі недэмакратычнымі, нерэпрэзэнтатыўнымі, адбыліся ва ўмовах татальных фальсіфікацый. Яны не могуць з’яўляцца падставай для легітымізацыі статусаў ніводнага дзеяча. “Выбары” 2020 па сутнасьці і характару правядзеньня былі тымі ж бязвыбарамі, што і 2025.
Тым не менш на падставе сфальсіфікаваных выбараў, атачэньне Ціханоўскай (і яна сама) вырашылі называць яе прэзідэнтам-электам.
2. Факт таго, што выбары 2020 году былі сфальсіфікаваны, а таксама факт таго, што “выбары” 2025 году будуць таксаса сфальсіфікаваны дазваляюць Ціханоўскай і Ко, называць сябе безтэрмінова і безабмежаваньняў “прэзідэнтам-электам”. Тобок не воля народу, не рэальны выбар надае чалавеку права да статусу, але факт фальсіфікацый і адсутнасьці выбараў. Гэта супярэчыць здароваму сэнсу і прынцыпам дэмакратыі;
3. Калі выражаная воля народу ў 2020 годзе да “выбараў” і да асабаў, з’яўляецца недастатковай і не дэлігітымізуючай на 2025 год, і што беларусы ПАВІННЫ праз удзел у нейкіх працэдурах яшчэ раз падцьвердзіць сваю нязгоду, то фактычна ўсе вынікі, дасягненьні 2025 году анулююцца. Бо калі 2020 год не быў выражэньнем канчатковай і абсалютнай волі Беларусаў, то тады канешне неабходна рэгулярнае падцьверджаньне гэтай волі праз невыбары, ды іншыя плебісцытарныя інстытуты. У сваю чаргу, гэта азначае, што давер, ці недавер да Ціханоўскай, ды іншых інстытутаў таксама абавязкова павінен быць падцьверджаны.
Фактычна, так адбылося ў 2006, 2010 і 2015 гадах. Чарговы ўдзел у “выбарах прэзідэнта” азначаў прызнаньня факту таго, што выбары ёсьць, а Лукашэнка прэзідэнт.
4. Удзел у “галасаваньні” ў “невыбарах” з вядомым вынікам 80% за Лукашэнку, азначае, ануляваваньне вынікаў выбараў 2020 года і прызнаньне факту прэзідэнтства Лукашэнкі, Магчымасьці даказаць адваротныя вынікі “галасаваньня” не будзе. Яшчэ раз падкрэсьлю, калі Беларусы выказалі сваю волю ў 2020 годзе, разарвалі палітычны кантракт з уладай, то няма ніякіх падставаў засьвядчаць гэта ў 2025 (тым больш, што няма ніякіх для гэтага магчымасьцяў).
5. Заклік ісьці галасаваць, азначае, што апазіцыя прызнае:
– недастатковасьць таго, што беларусы зрабілі ў 2020 годзе;
– прызнае наяўнасьць працэдуры, як і магчымасьці выказаць беларусам сваю нязгоду;
Калі ў беларусаў есьць магчымасьць выказаць сваю нязгоду з Лукашэнкам, то яны таксама павінны мець поўнае права выказаць сваё стаўленьне да Ціханоўскай. Адсутнасьць такой магчымасьці (ОСТ-АПК-КР не змаглі арганізаваць галасаваньне) ануляваньне самавызначаных статусаў, асабліва калі сама ж апазіцыя заклікае да ўдзелу ў Лукашэнкаўскіх выбарах.
Усе, чаму вучыць гісторыя ад 1994 па 2025 так гэта таму, што пакуль ты трымаш уладу, ты творыш сваю легітымнасьць.