7 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Міжн…

7 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека



Маштаб рэпрэсій у Беларусі — гэта тысячы паламаных лёсаў.

Тысячы людзей — у турмах.
Сотні тысяч — прайшлі праз допыты, гвалт і ціск.
Мільёны — жывуць у выгнанні і страху.

Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі.

Сёння на акцыі выступілі былыя палітзняволенныя Ірына Шчасная, Галіна Дзербыш, Аляксей Раманаў а таксама праваабаронцы і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Выступаючыя беларусы звярнулі ўвагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі.
Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.

Але адна рэч рэжыму не ўдасца: зламаць беларусаў.

Мы — беларусы Беластока. І наша воля мацней за страх. Мы не спынімся.

Вызваленне палітвязняў — закладнікаў рэжыму — наша агульная мэта,
і КОЖНЫ павінен рабіць тое, што ў яго сілах, каб наблізіць дзень іх свабоды.

Беларуская дыяспара Беластока правяла дзесяткі акцый салідарнасці з палітвязнямі:
у халоднай вадзе на Дайлідах,
на велапрабегах і аўтапрабегах,
каля кансулята і ў цэнтры горада.

І мы будзем рабіць гэта зноў і зноў.
Мы не маем права спыніцца.

Мы працягнем барацьбу, пакуль усе не будуць вольныя!

Свабоду палітвязням!

МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!

Жыве Беларусь!

#палітвязні 
#свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну