II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеяннеНа 27 жніўня 2025 года згод…

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеянне

На 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек.

Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем’яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

26 верасня, Варшава. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны:
– агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;
– новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і беларусак;
– працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.

28 верасня, Познань. Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэй і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў:
– кірмаш ініцыятываў — прастора, дзе кожная арганізацыя або ініцыятыва, якая дапамагае палітзняволеным, можа прадставіць сваю працу;
– выступы-прэзентацыі профільных арганізацыяў і ініцыятываў;
– дыскусіі ў фармаце FishBowl.

Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.

Як далучыцца?
рэгістрацыя на Кангрэс;
заяўка на ўдзел у кірмашы ці выступ-прэзентацыю;
акрэдытацыя для медыя.

Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.