«Дзень годнасці» прайшоў сёння у Гданьску У рамках імпрэзы сярод іншага адбыўся таксама кніжны кірм…

«Дзень годнасці» прайшоў сёння у Гданьску

У рамках імпрэзы сярод іншага адбыўся таксама кніжны кірмаш з удзелам некалькіх беларускіх выдавецтваў.

Сярод нашых навінак былі6 кнігі на любы густ:

«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» Сяргея Дубаўца выдадзеная да 45-х угодкаў «Майстроўні»
Новыя фрашкі Севярына Квяткоўскага «Мы ідзём на марш»
Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнаньня
«Быў у пана верабейка гаварушчы…» Змітра Бартосіка
Палітычны трылер Лешэка Шэрэпкі «Беларускі снайпер» у перакладзе Алеся Плоткі.
Вершы для дзяцей грузінскага паэта Васіла Гулеуры «Мзія і Сонейка» ў перакладзе Юры Несцярэнкі.
…і шмат іншага!

Вось так мы і адзначаем юбілей 25-ці годдзя Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org!

#ДзеньГоднасці
#StandWithBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну