У пятніцу 21 лютага суполка палітвязьняў у Вільні RE:BELarus’ запраше адзначыць Дзень роднай мовы трыдыцыйнай дыктоўкай, згадаўшы тых, хто церпіць катаваньні і памірае за кратамі беларускіх турмаў за тое, што асьмельваюцца там размаўляць па-беларуску! Прыходзьце а 18-й гадзіне ў прастору KROPKA (Savičiaus g. 6), каб напісаць дыктоўку па ўрыўку з Зэкамерона Максіма Знака (папера і асадкі – з сабой).
21 лютага ў сьвеце адзначаюць дзень роднай мовы, бо ў гэты дзень у 1952 г. загінулі студэнты, якія змагаліся за наданьне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у Пакістане.
У Беларусі проста зараз за родную мову ў турмах гінуць палітвязьні! Іх катуюць, кідаюць у ШЫЗА і ў выніку забіваюць, згадайма Вітольда Ашурка і Алеся Пушкіна, ці апошнюю інфармацыю, як у жаночай калоніі Зарэчча за беларускую мову жортска пакутуе Вольга Маёрава!
Як пісала папярэдніца сёньняшніх палітвязьняў Ларыса Геніюш:
Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!
#ДзеньРоднайМовы
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну