20 лютага ў Сейме Польшчы адбылося пасяджэнне камісіі ў справах загранічных, прысвечанае сітуацыі вакол “Белсату”. На пасяджэнні прысутнічалі і прадстаўнікі нашага таварыства, каб выказаць сваю пазіцыю і падтрымаць свабодныя медыя.
Мы заявілі, што ў сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі і знішчае любую незалежную журналістыку, неабходна не скарачаць, а павялічваць падтрымку ініцыятыў, якія даюць беларусам доступ да незалежнай інфармацыі. “Белсат” за гады сваёй працы стаў важнай крыніцай праўды для беларусаў, і цяпер, калі сітуацыя ў краіне абвастраецца, яго роля толькі ўзрастае.
Акрамя гэтага, мы ўзнялі пытанне бяспекі прагляду такога кантэнту ў Беларусі. Улады пераследуюць людзей нават за падпіску на незалежныя медыя, таму важна, каб тэхналагічныя рашэнні па абароне гледачоў удасканальваліся. Мы заклікалі да развіцця новых спосабаў распаўсюду незалежнай інфармацыі, каб яна даходзіла да як мага большай колькасці беларусаў.