Кірмаш RADA Market у #Вільнюс, #ЛітваRADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамесн…

Кірмаш RADA Market у #Вільнюс, #Літва

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў/_ніц, дзе можна атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

10 жніўня 12:00 – 21:00
Vytenio g. 6, teatras “Vilniaus klasika”.

Ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў/_ніц і набыць іх прадукцыю, прыняць удзел у майстар-класах і вялікай колькасці іншых актыўнасцяў!

Асноўная пляцоўка

12:00 – 17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
17:00 – 18:00 – Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас
18:00 – 18:30 – Дабрачынны аўкцыён з Мікітам Бялевічам
19:00 – Stand up Ірыны Прыходзька
21:00 – After-party клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)

Пляцоўка майстар-класаў

12:00 – 13:00 – Лепім з гліны
13:00 – 14:00 – Сабіраем калаж на тэму “Аўтапартрэт”
14:00 – 15:00 – Шыем ляльку ўласнымі рукамі / Ствараем сваё ўласнае ўпрыгожанне
15:00 – 16:00 – Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу “Ззяй”
16:00 – 17:00 – Майстар-клас па Vogue dance
13:00-17:00 – Майстар-клас з Левонам Халатранам па стварэнні чокераў.

RADA забяспечвае ўсімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба.

Удзел у майстар-класах бясплатны, але трэба зарэгістравацца!

Падрабязней пра RADA Market.