ОФІС СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ(Асабістыя адносіны)Частка 1ПРЭЗІДЭНТ – ГЭТА НАЕМНЫ МЭНЭДЖЭР, ЯКОГА НАЙМАЕ …

ОФІС СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ
(Асабістыя адносіны)

Частка 1

ПРЭЗІДЭНТ – ГЭТА НАЕМНЫ МЭНЭДЖЭР, ЯКОГА НАЙМАЕ НАРОД на пэўны час. Калі мэнэджэр не спраўляецца з задачай, яго не перавыбіраюць на чарговых выбарах, ён падае ў адстаўку альбо яму аб’яўляюць імпічмэнт па нормах закону.

9 жніўня 2020-га я галасаваў за Святлану Ціханоўскую. Лічу, што яна перамагла на тых выбарах і стала прэзідэнтам Беларусі.

Часцяком я адстойваў яе перад апанентамі і тымі, хто яе “засіраў”. Неяк хаяць асобу Святланы зараз таксама не буду.

Проста з пачаткам вайны я пачаў заўважаць, што офіс робіць альбо нешта не тое, альбо нешта ў паўсілы. Быццам ідзе наперад, а быццам і не. Быццам і кажа, але не на тым робіць акцэнт.

Як бы не развіваліся падзеі далей, я лічу, што Ціханоўская адыграла сваю ДОБРУЮ РОЛЮ ў пратэсце.

Па-першае, АСАБІСТА АГУЧВАЛА СІТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ НА ЎЗРОЎНІ КІРАЎНІКОЎ ДЗЯРЖАЎ СВЕТУ.

Па-другое, ЗАКЛІКАЛА ДА САНКЦЫЙ.

Мабыць, на гэтым усё. Для мяне, як звычайнага беларуса.