«Тыя хто быў са зборамі не згодны, не пайшоў. А тым, хто маўчаў або без працы, аддалі позвы на збор…

«Тыя хто быў са зборамі не згодны, не пайшоў. А тым, хто маўчаў або без працы, аддалі позвы на зборы»

Чытачы паведамляюць пра памежнікаў, якія перапісваюць нумары на дарозе ў Горадню з боку вёскі Каробчыцы:

«Сёння ехалі на машыне на дачу, стаяць пагранiчнiкi, перапiсваюць нумары ўсіх машын якія праязджаюць. Спачатку адзiн, потым за паваротам другi зноў фiксуе нумар».

Таксама паведамляюць пра позвы ад ваенкаматаў у Асіповічах

«Лепшага сябра брата забіраюць на зборы з 21.10 па 04.11, служыў у спезнаце, выведка. У тым годзе таксама забіралі».

«Прыйшла позва ў Жодзіна на 13-е, для ўдакладнення звестак, потым пачалося. Хацелі даць позву на 18-е чысло на зборы. Я адмовіўся, яны моцна не супраціўляліся, тыя хто быў са зборамі не згодны, не пайшоў. А тым, хто маўчаў або без працы, аддалі позвы на зборы», – паведамляе чытач.

Нагадваем, крыніцы «Белсату» паведамляюць, што ў Рагачове і Гомлі ўжо раздаюць позвы. Выклікаюць нібыта для праверкі інфармацыі, але па прыбыцці некаторыя атрымліваюць позву на «зборы».

Важнай крыніцай з’яўляецеся вы, паважаныя чытачы, таму калі вам вядома пра «зборы» у вашых мястэчках, пішыце ў наш чат-бот @BelsatBot