МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІЧастка 1Выкажу свае меркаванне на гэты конт. Ведаю, што яно не папулярна. Але …

МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ

Частка 1

Выкажу свае меркаванне на гэты конт. Ведаю, што яно не папулярна. Але гэта мая пазіцыя і я яе растлумачу.

Я – за мабілізацыю. За ўваход лукашысцкай арміі ва Украіну. У ідэале спецчастак, якія паказалі сябе “героямі” ў 2020-м пры збіцці, катаваннях і забойствах мірных беларусаў.

Я сыходжу з канчатковай мэты:

ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ, А НЕ КАНЦЛАГЕРНЫ ДАБРАБЫТ!

Што адбываецца зараз у Беларусі?

Улада захоплена нелегітымным рэжымам. 2 гады не сціхаюць рэпрэсіі супраць беларусаў. Знішчаецца ўсё беларускае.

У 2022-м адбылася акупацыя расейскімі вайскамі і напад з нашай тэррыторыі арды на Украіну – гэта вялікая ганьба для мяне асабіста, як беларуса!

Я НЕ ДАВАЎ ЗГОДЫ НА ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ ТЭРРЫТОРЫІ МАЕЙ РАДЗІМЫ ДЛЯ АГРЭСІІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ.

Калі пакінуць усё як ёсьць, то праз 50 гадоў Беларусі не будзе на палітычнай мапе свету.

Зараз, фактычна, адбываецца АДНАБАКОВАЕ вынішчэнне беларусаў як нацыі.

Што можа зноў узняць беларусаў на паўстанне з улікам вопыту 2020-га году?