ЦЕПЛАВІЗАР НА ВАЙНЕПрыкладна 4:00.Да рускіх каля 800 метраў. Нашы хлопцы спяць у акопе. Цемра. Я ўжо…

ЦЕПЛАВІЗАР НА ВАЙНЕ

Прыкладна 4:00.
Да рускіх каля 800 метраў. Нашы хлопцы спяць у акопе. Цемра. Я ўжо гадзіну стаю на варце.

Калі дакладна, то сяджу спіной да дрэва з аўтаматам у руках.

Ноч цёмная на столькі, што калі нешта хуценька прабегла па маёй руцэ – нават не змог разгледзець не толькі тое, што прабегла, а нават сваю руку.

Толькі думка: “ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЕ МЫШ. ЖАБА – НАЎРАЦЦІ.”

Сядзіш і прыслухоўваешся да начных гукаў. Каб не прапусціць магчымы падыход ворага.

Добра, калі вецер не шуміць. Калі шуміць – ніякіх іншых нягромкіх гукаў не чутно.

Раптам пачынаецца страляніна. У тым ліку крупны калібр.

Адразу прымаю палажэнне “лежачы”. Аўтамат у бок стрэлаў. Праз колькі секунд разумею, што страляюць не па нам – ПРЫГОЖЫЯ(!) ТРАСЕРЫ КУЛЬ, ЯКІЯ ЧАСАМ РЫКАШЭЦІЛІ Ў НЕБА, ПРАНОСІЛІСЯ НАД ПОЛЕМ МЕТРАХ У 50-ЦІ ПАРАЛЕЛЬНА НАМ.

Страляніна сціхае. Цемра зноў паглынае ўсё навокал.

ДЗЯКУЙ за такую патрэбную на вайне рэч як цеплавізар неабыякавым беларусам з Вільні, якія, нажаль, пажадалі застацца неназванымі!