За размову з палітвязнем Паўлам Спірыным у калоніі вязняў адпраўляюць у ШІЗАПа інфармацыі праваабаро…

За размову з палітвязнем Паўлам Спірыным у калоніі вязняў адпраўляюць у ШІЗА

Па інфармацыі праваабаронцаў, вязням бабруйскай калоніі “забаронена” размаўляць з палітычным блогерам Паўлам Спірыным. За камунікацыю з ім караюць “суткамі” ў штрафным ізалятары. Вядома, што Павел у калоніі працуе мыйшчыкам посуду.

Нагадаем, палітвязня асудзілі на 4,5 гады калоніі агульнага рэжыму за «распальванне сацыяльнай варожасці». Спірыну прад’явілі абвінавачанне за два відэа на Youtube: гэта фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі, а таксама ролік «Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-бланш на садызм» пра падзеі 9 жніўня і гвалт амапаўцаў супраць мірных дэманстрантаў.

Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Мікалаевіч Спірын
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz