НОЧ У АКОПЕЧастка 1Сцямнела. Разгарнуў карэмат. Пад голаву паклаў свой заплечнік і накрыўся спальнік…

НОЧ У АКОПЕ

Частка 1

Сцямнела. Разгарнуў карэмат. Пад голаву паклаў свой заплечнік і накрыўся спальнікам.

Адразу не хаваў у спальнік ногі, абутыя ў бацінкі – не хацелася вымазваць спальнік. Хаця гразі асоба і не было ўжо – яна падмерзла.

Але холад узяў сваё.

Залез у спальнік. Але нацягнуць яго атрымалася толькі па пояс – далей замінала апцечка з цеплавізарам на РПС-цы, ды бронекамізэлька.

Рукі ў зімовым пальчатках мерзлі. Выратоўвала толькі калі падносіў іх да цела (да ног, альбо пад бронекамізэльку).

Дзве тэрмамайкі, вайсковы кіцель, фліска, цёплая вайсковая куртка і зверху ўсяго гэтага бронекамізэлька не ўратоўвалі ад холаду.

Часам, калі левая рука нейкі час датыкалася прамерзлай сценкі акопа, то я адчуваў гэты холад так, быццам і не было паміж рукой і зямлёй 5 слаеў адзення.

Спробы трымаць руку далей былі не заўсёды ўдалыя, бо шырыня акопа гэтага не дазваляла.

Халадней за цела было ў ногі. Яны мерзлі ў спальніку. Не выратоўвалі нават тэрмаштаны, апранутыя пад вайсковыя.

Але горш за ўсё было ступням.
Днём было камфортна.

Але ад начнога холаду не ўратоўвалі нават цёплыя наскі, бацінкі і спальнік!

Я пашкадаваў, што не ўзяў з сабой верхнюю куртку, другія тэрмаштаны і больш аб’ёмны, але і больш цёплы спальнік – палічыў свой, разлічаны на 0°С, дастатковым

Сон не ішоў – ледзяныя ногі лепшы сродак ад сну)

Я спрабаваў шавяліць пальцамі і ў нейкі адрэзак ночы, мне падалося, што яны трохі сагрэліся ад гэтага і я заснуў. Здаецца мо на 2 гадзіны. Але гэта суб’ектыўна.

Прачнуўся ад таго, што мяне проста трэсла ад холаду.

Правёў маніпуляцыю са спальнікам і нейкім чынам здолеў нацягнуць яго зверху на твар так, каб мае ж дыханне дадаткова сагравала мяне.

Але больш заснуць не давялося да самога світанку. Быў толькі часовы дром. Віной таму быў як холад, так і перыядычныя абстрэлы.