Частка 3
Вайна сення – гэта, у першую чаргу, вайна тэхналогій і цяжкага ўзбраення. Перавага на тым баку, які мае іх досыць.
Аўтамат Калашнікава – звычайная зброя самаабароны.
Я выкапаў свой адзіночны акоп ля пазіцый нашых мінаметчыкаў. Зямля была даволі мяккая, месцамі трапляліся карэнні.
Камандзір нашага адзялення “Лысы” акапваўся ў процілеглы бок. Бо рускія маглі таксама выйсьці з тылу. Ен выбраў не вельмі ўдалае месца сярод трох ялінак і ўсе яшчэ змагаўся з карэннямі, калі я ўжо скончыў свой акоп.
“Лысы” папрасіў паназіраць у яго напрамку, покуль ен капае свой акоп.
Мы размаўлялі аб тым, што нашыя хлопцы вядуць бой у сяле, а мы тут “адсіжваемся”.
На той момант палова Лазавога была занята нашымі. Яны спыніліся на пазіцыі дзе была размешчана руская распалага.
Падчас далейшай зачысткі сяла чакаліся страты. Таму па рацыі ў нас запыталі накіраваць да іх парамедыка “Х..” і з ім аднаго байца на дапамогу.
“Лысы” запытаў у мяне: “Хочаш пайсьці?”. Я адказаў: “Канешне!”
Мы з парамедыкам “Х..” пайшлі без лішняй амуніцыі па лясной дарозе ў сяло. Перабежкамі па адкрытых месцах, за кустамі – хуткім крокам.
Злева ад нас быў невялікі лес. Яго стала абстрэльвалі рускія мінаметы – міны разрываліся ў паветры над ім, раскідваючы аскепкі ў розныя бакі.
Недалека ад мяне на пыльную дарогу нешта ўпала. Першая думка – з майго бакавой кішэні штаноў вываліўся сцізорык. Я спыніўся. Уважліва агледзеў дарогу, але нічога не ўбачыў. Сцізорык быў на месцы.
Я зразумеў, што гэта кавалкі металу ад разарваўшыхся ў паветры мін. Яны, згубіўшыя інэрцыю, падалі на дарагу і на дрэвы побач з намі, шапэчучы лісцем.