Частка 12
АСАБІСТЫЯ АДЧУВАННІ
Мне падабаецца мае адчуванне своеасаблівай злосці, калі ўкраінец пачынае напачатку перапытваць мяне.
Бо я ведаю, што ўкраінскамоўныя ўкраінцы разумеюць беларускую мову. Складана толькі рускамоўным.
Мне падабаецца ўнутранае пачуцце незадавальнення, калі я вымушаны пераходзіць на расейскую мову.
Звычайна гэта ў размовах з літоўцамі (бо рускамоўныя з іх не разумеюць беларускую мову) і пры стасунках з мясцовымі жыхарамі на прыфрантавых тэрыторыях (каб не “паліць” свае грамадзянства).
Пры гэтым я заўважаю, што мне стала складана ўжываць расейскую мову без устаўкі беларускіх слоў. І гэта цудоўна!
Мова – гэта зброя.
Мова – гэта тое, што адзначае нацыю і абараняе яе ад знікнення.
Размаўляйце часцей на матчынай мове, беларусы!… каб не ўмерлі.