ХУСЦІНКА
Частка 2
Я прайшоў на тэрыторыю лаўры. Адразу ўспомніў знаёмыя мясціны ў якіх апошні раз быў з прыяцелем у жніўні 2013-га года. Прама перада мной была царква. Я пайшоў у бок царквы і тут заўважыў мужчыну, які фатаграфаваў сваю жанчыну. Яна была ў хустачцы!
Навошта ісьці і шукаць кагосьці ў царкве, калі вось яна – рэч, якая мне неабходна!
Я падыйшоў да пары. Сказаў, што я беларус. Папрасіў дазволу сфатаграфаваць жанчыну ў хустачцы. Па яе жаданню – з тварам альбо без. Растлумачыў што вось так спрабую пашыраць беларускую мову сярод беларусаў. І гэта фота будзе ў тым ліку ў канале батальёна “Волат” палка Каліноўскага.
– Мы па мове зразумелі, што вы беларус. Так, можаце сфатаграфаваць, – далі згоду яны.
– Я добра валодаю расейскай мовай, але апошнім часам стараюся менш яе ўжываць, – паясніў я.
– І правільна! Вы нас разумееце?
– Так.
– І мы разумеем усе, што вы кажаце! Вы робіце добрую справу і правільна, што размаўляеце на сваёй мове.