ХУСЦІНКАЧастка 112 сакавіка 2023-га, Кіева-Пячэрская Лаўра.Задача зрабіць фотаздымак на якім будзе п…

ХУСЦІНКА

Частка 1

12 сакавіка 2023-га, Кіева-Пячэрская Лаўра.

Задача зрабіць фотаздымак на якім будзе прысутнічаць “хусцінка” прывяла мяне да бліжэйшай царквы. Там я абавязкова знайду жанчыну ў хустцы.

Справа ў тым, што з дапамогай адрыўнога календара “Мова вольных” я намагаюся папулярызаваць беларускую мову ў асяроддзі беларусаў.
Раблю здымак чарговага лістка з календара на фоне рэчы, якая ў пэўны дзень пазначана ў календары альбо таго, што з ей асацыюецца. Потым выкладаю гэта фота з надпісам “Вывучаем матчыну мову разам” у сваіх соцсетках і шэрагу каналаў.

Перад уваходам у Кіева-пячорскую Лаўру стаялі жанчына і мужчына, якія выконвалі ролю ахоўнікаў.

Я зняў шапку. Перахрысціўся. І павітаўся з жанчынай па-беларуску. І запытаў ці ёсць на тэрыторыі лаўры царква.

Яна адказала, што ёсць, але там не праводзіцца служба і я не змагу паставіць свечку. І запытала ці ёсць у мяне дакументы.

– Так, ёсьць. – адказаў я і пацягнуўся рукой ў сумачку.

– Добра, праходзьце. – спыніла мяне жанчына.

І тут я зразумеў што дакументы ў мяне яна запытала ТОЛЬКІ праз маю беларускую мову:

– Я – беларус. У мяне вайсковы квіток ЗСУ. – прама абазначыў сябе я.

– Добра, прабачце, што затрымала вас, – са шчырай ветлівасцю адказала мне жанчына.