“ПРАБАЧЦЕ, НІЧОГА АСАБІСТАГА, АЛЕ З СЕННЯШНЯГА ДНЯ ЗАГАД БЕЛАРУСАЎ НЕ БРАЦЬ” Частка 1
“4 сакавіка я быў у Явараве на запраўцы “Окко”. Але там мяне высадзілі з аўтобуса. Ну як высадзілі? Украінскі афіцэр сказаў: – Вы беларус? Я кажу: – Так! – Прабачце, нічога асабістага, але з сенняшняга дня загад беларусаў не браць.