“ПРАБАЧЦЕ, НІЧОГА АСАБІСТАГА, АЛЕ З СЕННЯШНЯГА ДНЯ ЗАГАД БЕЛАРУСАЎ НЕ БРАЦЬ”Частка 2Я ехаў тады ў за…

“ПРАБАЧЦЕ, НІЧОГА АСАБІСТАГА, АЛЕ З СЕННЯШНЯГА ДНЯ ЗАГАД БЕЛАРУСАЎ НЕ БРАЦЬ”
Частка 2

Я ехаў тады ў замежны легіон. Вось так я апынуўся з рэчамі без сувязі ў 6 гадзін ранку на запраўцы недзе ў Заходняй Украіне.
Потым была тэрабарона, дружыннікі, паліцыя, СБУ, ваенкамат, валанцеры… І мне не было дарогі наперад да Кіева, бо блокпасты – з беларускім пашпартам мяне бы не прапусцілі.

Адна дарога была толькі назад – у Польшчу. Але таксама трэба было думаць неяк з валанцерамі ехаць, бо зноў блокпасты – беларускі пашпарт у мяне толькі.

Але, нейкім чынам, атрымалася так, што звязаліся мы з беларусамі, якія ў Варшаве – рэкрутынгавы цэнтр цяперашнага палка Каліноўскага. Нам аформілі дакументы і мы з хлопцамі паехалі ўжо ў Львоў на машыне. А потым на чыгуначны вакзал трапілі ў Львове і цягніком трапілі ў Кіеў.

У Кіеве я апынуўся 8 сакавіка.”

31 сакавіка 2023-га, “Кусь”

З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН.