Частка 2
“І потым яшчэ, пасля дзвюх дзен арышту, супраць мяне далі паказанні тры супрацоўнікі міліцыі аб тым, што я аказваў непавінавенне, хаця я там сябе веў у гэтай сітуацыі ідэальна. Законапаслухмяна. Нічога не парушаў.
Я потым проста пайшоў у паліклініку. Зняў пабоі. У мяне быў такі сіняк. Ен не балеў. Але быў такі прыгожы, вялікі на назе сзаду дзе дубінкай ударылі. І напісаў заяву ў следчы камітэт аб тым, што скралі грошы. Аб тым, што супраць мяне перавысілі паўнамоцтвы. Аб тым, што я стаяў, ніякага супраціву не аказваў. І мяне проста так ударылі дубінкай.
Яшчэ я хацеў пайсьці ў пракуратуру напісаць заяву на ілжывыя паказанні трох супрацоўнікаў міліцыі. Але ўжо рукі не дайшлі, не паспеў гэта зрабіць покуль быў у Беларусі.”
31 сакавіка 2023-га, “Кусь”
З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН.