МЯНЕ ЎДАРЫЛІ ДУБІНКАЙ, КАЛІ Я СТАЯЎ З ПОДНЯТЫМІ РУКАМІ СА СТАКАНЧЫКАМ ЧАЮ
Частка 1
“Мяне затрымалі першы раз праз тры месяца пасля пачатку пратэстаў 8 лістапада 2020-га года. Гэта было дваровае чаяпіцце ў горадзе Баранавічы дзе мы проста размаўлялі і пілі каву. Ніякага алкаголю, ніякіх нацыянальных сімвалаў, ніякіх сцягоў, “чыстыя” тэлефоны без падпісак, без тэлеграм-каналаў, якія правяраліся пры высвятленні асобы.
Нас прыехала разганяць 15 мянтоў – перапранутыя ў бронекамізэлькі, у шаломы, з дубінкамі участковыя мясцовыя нашыя, міліцыянты, ППС-нікі. І нас проста папрасілі разайсціся. Адзін такі, па грамадзянцы апрануты, веў сябе як быдла з людзьмі.
Людзі пачалі разыходзіцца. Я пачаў сыходзіць адзін з апошніх. І за мной пайшоў міліцыянт адзін такі пузаты ў броніку. Я яму кажу: “Вы не правы!” І ен мяне вярнуў назад. Мяне абшукалі.
У мяне зніклі грошы беларускія – у эквіваленце 100 еўра.
Мяне ўдарылі дубінкай, калі я стаяў з поднятымі рукамі са стаканчыкам чаю.”