ШТО НЕ ДАРОБІЦЬ РУСКІ ШТЫК – ДАРОБІЦЬ РУСКІ ЧЫНОЎНІК, РУСКІ НАСТАЎНІК І РУСКІ ПОП Частка 1
Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны. Маю намер зрабіць фотаздымак для ілюстрацыі слова “вялікдзень” з беларускамоўнага календара.
Спачатку я не бачыў складасьцей з пошукам святочных яек, альбо іншых атрыбутаў каталіцкага вялікдня.
Але яны былі. Ды яшчэ якія! Аказваецца тут ЗУСІМ няма касцёлаў. Няма тут і цэркваў украінскага патрыярхату. Толькі маскоўскага.
Едзем з Б.. на пошукі вялікодных яек альбо іншай тэматычнай атрыбутыкі. Адразу дамовіліся, што ў цэрквы Маскоўскага патрыярхату, дзе, як кажа Б.. “моляцца за Кірыла”, не заходзім.
У бліжэйшай вёсцы да царквы з галінкамі вярбы ідуць дзве жанчыны ў хустачках. Запыталі ў іх што за царква. Маскоўскі патрыярхат.