Кніга з фотаздымкамі Менска “Я хачу дадому” Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай…

Кніга з фотаздымкамі Менска
“Я хачу дадому”

Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай выставы-досведу пад назвай «Я хачу дадому», якую ў кастрычніку 2022 г. зладзіла ў Варшаве група мастакоў «Heartbreaking Performance».

Гэтая выстава была прысвечана сталіцы Беларусі — Менску. Цяпер фатографы, якія прадстаўляюць свае працы на выставе, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Гледзячы на фатаграфіі, можна перанесціся ў Менск, які застаўся ў іх памяці. Мастакі хочуць дадому, але не могуць вярнуцца. Яны і сёння чуюць гукі роднага гораду, адчуваюць яго водары, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Многія з іх, заплюшчыўшы вочы, бачаць родныя мясціны і не ведаюць, чым суцішыць боль тугі па іх. Мы спадзяемся, што вы таксама адчуеце сябе агорнутымі цёплай прасторай іх успамінаў. Прэзентуем Менск — горад, у які хочацца вяртацца, у які абавязкова вернемся, Менск, дзе бяспечна і ўтульна.
 
Месца выдання: Польшча
Старонак: 76
Год выдання: 2023

Набыць кнігу можна ў Беларускім Моладзевым Хабе:
plac Konstytucji 6, Варшава
12:00-20:00 (будні)

Ці замовіць на сайце byprosvet.org амаль у любую краіну