* Калі скончылася паліва*Частка 2″Борзы” ваяваў у ** брыгадзе. Яны ўдзельнічалі ў абароне Бахмута, д…

* Калі скончылася паліва*
Частка 2

“Борзы” ваяваў у ** брыгадзе. Яны ўдзельнічалі ў абароне Бахмута, дзе панеслі страты. Пасля іх, без удакамлектоўкі, тэрмінова перакінулі пад Угледар – стрымліваць расейскіх акупантаў.

Падчас аднаго з баёў некалькі іхніх хлопцаў палегла, а некалькі, у тым ліку “Борзы”, атрымалі параненні.

Вайсковец 5 дзен назад выпісаўся са шпіталя, дзе ляжаў з аскепкавым раненнем ад “вога”. І зараз вяртаўся на фронт.

Спыніліся ля рэанемабіля. Я адкрыў бензабак, каб заліць бензін і тут са здзіўленнем заўважыў надпіс “Diesel” – машына была на салярцы!

Добра, што ў “Борзага” быў бачонак з ёй. Хтосьці з хлопцаў трымаў лейку, а мы ўдваіх пачалі пераліваць паліва з бачонка ў бензабак.

– Хопіць 5-ці літраў, каб даехаць да запраўкі, – хацеў спыніць я.
– Тобі шкода? – адказаў “Борзы” і мы залілі каля 15 літраў у бак.

Наш кіроўца завёў рэанемабіль з 5-га разу. Падзякавалі “Борзага”, шчыра абняліся, пажадаўшы застацца цэлымі адзін адному і паехалі – кожны па сваіх задачах.