* Прылеты ў Краматорску *
29 красавіка 2023-га, арэндная кватэра ў Краматорску.
Вечарам адбыўся сазвон з былымі добраахвотнікамі наконт вылучэння прадстаўніка Асацыяцыі беларускіх ветэранаў у Каардынацыйны савет. Меркаванні падзяліліся і гэта было прычынай сазвона.
Пасля зума, ужо кладучыся спаць, стэлефанаваліся з маім былым пабрацімам С.. і недзе падчас размовы я ўбачыў за акном кватэры далекую ўспышку.
– Прылет! Але чамусьці без гука, – пракаментаваў я заўважанае С.. .
Праз секунд 30 даляцеў і гук разрыву. “Хуткасць распаўсюджвання гуку – 343 м/с – значіцца прілет быў у 10 кілометрах ад мяне” – прыкінуў я ў розуме.
Сірэна, як звычайна падчас прылетаў не працавала. Праз колькі хвілін з невялікімі інтэрваламі прагучала яшчэ некалькі разрываў. Адныя былі быццам бы ў паветры – сцены не трэсліся, а ад аднаго ці двух моцна затрэсліся сцены будынку.
Я ўспомніў, што мая кватэра знаходзіцца на 4-ым паверсе пяціпавярховага цаглянага дома і стала неяк няемка. Верхні паверх… цагляны дом… побач паўзруйнаваная папярэднімі прылетамі 5-ціпавярхоўка… У падвале ўсе ж такі спакайней у такія моманты. Ды і ўчора ў адным з бліжэйшых населеных пунктаў усходняга фронту прылет ракеты траўмаваў Север і іншых нашых байцоў.
На кароткі час загучала сірэна паветранай трывогі і сціхла. Больш прылетаў не было. Я заснуў і не прачынаўся да раніцы.
(На відэа: 30 красавіка 2023-га, Краматорск)