ХІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Гданьску, #ПольшчаДля каго: беларускія #навукоўцы, #дас…

ХІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Гданьску, #Польшча

Для каго: беларускія #навукоўцы, #даследчыкі з розных дысцыплін.
Калі: 22-24 верасня.

У 2023 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках (панэлях), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.

Датычна культуры, плануюцца панелі:

Гістарычная і культурная спадчына 
– Беларуская антрапалогія, этналогія, фалькларыстыка: падзелы і пераадоленні.
– Традыцыйная культура Беларусі – праблемы захавання матэр’яльных і нематэр’яльных складнікаў
– Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (+шэраг тэм)

Культура і культурныя #даследаванні
– Беларускае #мастацтва і #літаратура як культурны супраціў
– Беларускае мастацтва турблентнага часу
– Беларуская #драматургія і #тэатр 2020-х: вектары развіцця, імëны, спробы дыхаць

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Галоўныя польскія партнёры – Музей Другой Сусветнай вайны, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці і Нацыянальны Mарскі Mузей.

Ддл: 15 траўня.
Падаць заяўку.

#адукацыя #памяць #спадчына