Пабачыў у тык-току ўкраінскай дзяўчыны Крысціны Кафкі, якая: – Вельмі эмацыйна і шчыра ўздымае ва Ўкраіне беларускую тэму.
– Спрачаецца з тымі сваімі суайчыннікамі, якія ганебна і зняважліва адзываюцца аб “забітых, памяркоўных цярпілах” – беларусах. Даказвае, аргументючы, што гэта не так.
– Тлумачыць украінцам што адбывалася і адбываецца сёння ў Беларусі і чаму беларусы не такія ж агрэсары ў гэтай вайне, як рускія.