На сваім чарговым сходзе 10 чэрвеня 2023 г. праўленне Асацыяцыі беларусаў у Нідэрландах MARA пастанавіла адклікаць з Каардынацыйнай Рады свайго прадстаўніка Валерыя Крычала.
Яго мандат у КР заканчваецца 15 чэрвеня 2023 года. У якасці каментара, праўленне Асацыяцыі паведамляе, што рашэнне было прынята на аснове серыі справаздач Валерыя Крычалы аб яго працы ў КР на працягу больш за 4 месяцы і стане спраў у гэтым органе, а таксама ўлічваючы яго меркаванне, што далейшае выкананне ім мандата Асацыяцыі ў Радзе не уяўляецца перспектыўным, па двух асноўных пунктах: прасоўванне парадку дня дыяспар у КР і садзейнічанне трансфармацыі КР у напрамку пратапарламента.
Грунтуючыся на змесце справаздачы, праўленне Асацыяцыі MARA хацела б рэкамендаваць Каардынацыйнай Радзе стварыць умовы для прыцягнення ў Раду дэлегатаў, якія будуць рэальна прадстаўляць беларускія супольнасці як унутры краіны, так і ў дыяспарах, увесці практыку рэгулярнай справаздачнасці дэлегатаў перад арганізацыямі і суполкамі, якія яны прадстаўляюць, а таксама істотна палепшыць інфармаванне беларускае грамадскасці аб задачах і дзейнасці Каардынацыйнай Рады як яе прадстаўнічага органа. Далей, праўленне Асацыяцыі хацела б бачыць больш калегіяльную атмасферу ў форумах КР і ўвядзенне рэгламенту медыяцыі канфліктаў, якія там узнікаюць. Якаснае паляпшэнне працы КР у гэтых кірунках з’яўляецца ўмовай для дэлегавання Асацыяцыяй сваіх прадстаўнікоў туды ў будучыні.
Заключная справаздача Валерыя Крычала даступна па спасылкi.
MARA: Аб’яднанне беларусаў у Нідэрландах
MARA – гэта некамерцыйная арганізацыя неабыякавых беларусаў Нідэрландаў, якія мараць аб цудоўнай будучыні для сваёй роднай краіны.