* Бой пад Гуляй Поле. Пот * (аповед 2)
Частка 1
Да кропкі высадкі мы заўседы дабіраліся на пікапах. Гэта была самая легкая частка маршруту, які, пасля таго як канчалася асфальтнае пакрыцце, праходзіў па аднатыпных палявых дарогах. Не ведаю як кіроўца па ім арыентаваўся.
Ехалі заўседы даволі хутка, каб не трапіць пад артылерыйскі альбо мінаметны абстрэл. На адным з этапаў дарогі нам, хто сядзеў у кузаве, здавалася, што яшчэ трошачкі і машына перакуліцца і накрые нас сабой – такі круты перапад быў паміж калеінамі дарогі на адным з адрэзкаў шляху.
Стан палявой дарогі быў адносна добрым. Легкавое аўто, канешне ж, не прайшло б. Але поўны прывад спраўляўся – толькі аднойчы загразлі але не надоўга.
Пасля кропкі высадкі пачынаўся самы складаны адрэзак. Мы пешшу пераадольвалі пару кіламетраў без дарог і трапінак. Спачатку полем, прыжымаючыся да лесапасадкі, якая хавала нас ад варожых дронаў. Потым лесаполасамі. У іх трапляліся украінскія траншэі і бліндажы з невялікай колькасьцю жаўнераў.
Яны б не змаглі стрымаць колькі б то не было значны наступ расейскіх акупантаў. Больш выконвалі назіральную функцыю.
І, куды ні глянь, – паўсюль палі, мяжуючыеся лесаполасамі, – да самага гарызонту.
Гэта частка маршрута застаўляла ўспомніць словы “Кіта” з часоў нашых трэніровак у Кіеве напачатку вясны 2022-га: “ВАЙНА – ГЭТА, У ПЕРШУЮ ЧАРГУ, ПОТ, І ТОЛЬКІ ПОТЫМ – КРОЎ”.
Так і было. Пот градам ліўся з нас. Часам здавалася яшчэ трошкі і хтосьці можа страціць прытомнасьць, калі не спыніцца на невялікі адпачынак.