*Бой пад Гуляй Поле. Штурм пачаўся!* (аповед 8)
Частка 1
Здаецца пачалося! Але назваць гэта артпадрыхтоўкай у класічным плане гэтага паняцця было цяжка. Некалькі стрэлаў – і ўсе.
У 15:46 на суседнім поле мы заўважылі дым.
– По нашим? А чего по нашым хуярят? – заўважыў Ваўкалак, што апынуўся ў гэты момант побач з намі.
– По нашим? – засумневаўся К(арнэт).
– Не, адтуль страляе. Адтуль вылят ідзе, – выказаў меркаванне я.
– Адтуль дым идет. Прилеты туда. Там сепарская позиция, – не пагадзіўся са мной Ваўкалак.
Наступ пачаўся амаль адразу ж. З суседняга поля чуліся разрывы і куляметныя чэргі. Мы чакалі. Трымалі дарогу на прыцэле нашага Мілана і чакалі з’яўлення рускай брані на ей. К(арнэт) праз х7-кратны прыцэл Мілана перыядычна аглядаў дарогу.
У 15:51 да гукаў бою з суседняга поля дадаўся гук расейскага самалета.
– Возьми левее, назад – тридцать, – чутна была карэктыроўка агню між нашых па рацыі.
– Я тебя понял! – быў хуткі адказ.
У 16:02 над намі зноў пачаў лятаць дрон. Невядома чый. Ваўкалак ляжаў пад суседнім кустом. Перад гэтым пачуліся пару стрэлаў недзе ля нас з боку рускіх, у шэрай пасадцы.
– М(адрыд)* – Ваўкалаку, М(адрыд) – Ваўкалаку, – выклікаў Ваўкалак па рацыі М(адрыда). М(адрыд) быў у “пяцерцы” Ваўкалака, якая ў той дзень прыкрывала наш разлік Мілана.
– Он, блять, рацию включил? – услых задаў сам сабе пытанне Ваўкалак.