Частка 2
У гэты момант стралкатня за намі стала яўнай. Яна чулася якраз збоку той пасадкі адкуль маглі з’явіцца рускія і мною быў падтрыхтаваны дадатковы бруствер у той бок наконт гэтага выпадку.
У тым жа баку знаходзіліся чатыры хлопцы з групы Ваўкалака.
– Говорю сзади хуярят, ебаный в рот, – пракаментаваў Ваўкалак.
– Но это не по нам, – адказаў я, разумеючы, што кулі над намі не свішчуць.
– М(адрыд) – Ваўкалаку! М(адрыд) – Ваўкалаку! – працягваў безпаспяхова вызываць М(адрыда) па рацыі Ваўкалак. – Не по нам, но могут сюда придти, – адказаў мне Ваўкалак.
– Могуць, – пагадзіўся я.
У гэты момант над суседнім полем, дзе ішоў штурм, разарваўся снарад. Ен разарваўся ў паветры, пакінуўшы пасля сябе чорны дым разрыву.
Дрон працягваў жужаць над намі.
– …перелет. Возьми назад 100, влево – 300. Как принял? – прагучалі па рацыі К(арнэта) папраўкі карэктыроўшчыка агню.
– К(атафей)! – пазваў Ваўкалак аднаго са сваіх хлопцаў. Адказу не было. – Сзади ж кто-то хуярит, – павярнуўшыся да мяне тварам напаўсцвяржальна-напаўпытальна сказаў Ваўкалак.
– Ну. З таго боку, – проста адказаў я.
– К(атафей)! – зноў безпаспяхова паклікаў Ваўкалак К(атафея).
Ваўкалак падняўся з-пад суседняга куста і пайшоў у бок сваіх хлопцаў.
Дрон працягваў жужаць над намі. На суседнім полі ішоў бой.
Мы засатаваліся каля Мілана. Асноўная задача нашага разліку заставалася ранейшай – засада на расейскую браню, што магла з’явіцца на дарозе. І гэта перастрэлка сзаду за намі была як назойлівая муха, што жужала над вухам, але ПОКУЛЬ асабліва не кусала.
Была толькі адная пагроза – рускія адтуль паспрабуюць абыйсьці нас с тылу. А гэтага нельга было дапусціць, бо магло каштаваць нам усім жыццем.
Было 16:04.
* – Праз 8,5 месяцаў Ваўкалак дасць інтэрв’ю “Настоящему времени” (https://www.currenttime.tv/a/32466106.html) у якім распавядзе падрабязнасьці гібелі М(адрыда) 16.05.2023-га ў Бахмуце:
“Некоторых достать было невозможно. Как достанешь, если на ногах лежат бетонные плиты в несколько тонн? Кто был в сознании, попросили передать им гранаты – они взорвали себя сами. Одного только смогли откопать, но он не двигался. Видимо, позвоночник был перебит. Этот боец отказался от эвакуации, сказал: “Не хочу быть недвижимым инвалидом”. На прощание сказал: “Ничего, я пожил…” Ему было чуть больше 50.”
“Некоторых достать было невозможно. Как достанешь, если на ногах лежат бетонные плиты в несколько тонн? Кто был в сознании, попросили передать им гранаты – они взорвали себя сами”, – рассказывает Денис Урбанович, белорусский доброволец батальона “Волат”,…