“Шлем смешный”, – пракаментавала Люба шалом, які пазычыў мне Лысы для сутачнага баявога дзяжурства. …

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

“Шлем смешный”, – пракаментавала Люба шалом, які пазычыў мне Лысы для сутачнага баявога дзяжурства.

Дзень 17 сакавіка 2022 выдаўся сонечным але прахалодным. Ноччу тэмпература апусьціцца да -5.

Я ахоўваю перыметр нашай школы.

Амуніцыі яшчэ не хапае. Таму я не маю свайго ўласнага шалома. Накаленьнік і той разпараны – адзін у мяне на працоўнай правай назе, другі – у кагосьці з маіх пабрацімаў. Піксель курткі адрозніваецца па колеру ад піскеля штаноў. Штык-нож на поясе – самая непатрэбная рэч на вайне (з асабістага досведа, які я атрымаю пазьней). Рацыя на кішэні правай нагі. У руках АК-74. Бронекамізэлька На нагах – зялёныя бацінкі “Lowa”, набытыя ў Вільні і ўжо стаўшыя роднымі.

Звычайны дзень, калі глядзець па Кіеву. Насычаны падзеямі, калі сочыш за падзеямі ў Баранавічах.
#kus