Сёньня патруль з нашага содневага баявога дзяжурства злавіў шпіёна – ён фатаграфаваў палігон “Атэк” і размешчаны праз дарогу завод “Антонаў”. Яго тэрыторыю сёньня а шостай раніцы на маіх вачах абстралялі расейцы трыма ракетамі.
З гэтай нагоды наш чарговы новы камандзір Яўген “Аўгуст” Міхасюк паклапацаўся пра невялікую ўзнагароду для нас. Ён дамовіўся з нашай школьнай сталовай і замест грэчкі з мясам наша вячэра склалася з крэветак і нейкай дзіўнай кітайскай салаты. Дапаўнялася ўсё гэта двума вялікімі грэйпфрутамі, прыгожа разрэзанымі долькамі і выстаўленымі на асобных талерачках. А таксама нарэзкай вэнджанай каўбасы і двума телерачкамі з сырам.
Не скажу што гэта было дужа смачна. Але было прыемна ад увагі.
Свярбіла трошкі ўнутры толькі тое, што мы з Лысым і Воскарам мелі хіба што ўскоснае дачыненьне да падзеі – затрымалі шпіёна хлопцы, якія неслі вахту па знешняму перыметру “Атэка”. Мы ж ахоўвалі склад з боепрыпасамі на ўнутранай тэрыторыі.
#kus