НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ. -2
30-га сакавіка 2023-га, 12:34.
Мы ў бліндажы на нашай пазіцыі СПГ-9.
Мяце снег. Чакаем карэктыроўкі па варожым цэлям. Яе няма. З-за снега мы нават не бачым у візір асноўны арыентыр. Трэба працаваць па запасному.
– Рукі мерзнуць, – сказаў Ваяр, смокчучы цыгарэту.
– Зараз мінус 2, – адказаў на яго словы Воскар.
– Якія мінус 2? Плюс 3 я выставіў у “Крапіве”, – не пагадзіўся я.
– Было мінус 2, калі я раніцай глядзеў надвор’е, – стаяў на сваім Воскар.
– Перад самым выхадам я закачаў у “Крапіву” метыядадзеныя з інтэрнэту – паказала +2,4°. Я “забіў” +3, бо бліжэй да абеду звычайна цяплее робіцца. – распавёў я.
Воскар дастаў свой тэлефон, які стаяў на палёце. Паглядзеў у яго і сказаў:
– Так, +2, – пагадзіўся Воскар – перад выездам на пазіцыю дадзеныя па надвор’ю самі абнавіліся на ягоным тэлефоне.
– Ага! Адразу бачна, што Воскар працуе на рускіх. Хоча каб мы выставілі неправільную тэмпературу і тым самым не трапілі па ім, – пашуткаваў я і перасекся вачыма з Ваяром.
– НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ, – адначасова прамовілі я і Ваяр.
– Сярога, мог бы і не казаць, я па тваім вачам гэта прачытаў, – засмяяўся я.
(На фота: бліндаж на нашай пазіцыі СПГ-9, 3-га красавіка 2023-га, 12 км ад Бахмута)