Паўтара месяца няма зьвестак ад палітзьняволенай Вольгі Маёравай
Былая актывістка АГП Вольга Маёрава — фігурантка «справы аб тэрарызьме», у якой таксама праходзіць Мікалай Аўтуховіч, а агулам у ёй асудзілі 12 чалавек. Вользе Маёравай прысудзілі 20 гадоў зьняволеньня, у тым ліку за «ўдзел у злачыннай арганізацыі» і «заклікі да санкцый».
Сваякі фігуранткі справы аб тэрарызьме падазраюць, што яе зьмясьцілі ў ШЫЗА. Выказаўся і юрыст.