(працяг) “…Лічу, што гонар і павагу да беларусаў як нацыі зможа вярнуць толькі наша актыўная пазіц…

(працяг) “…Лічу, што гонар і павагу да беларусаў як нацыі зможа вярнуць толькі наша актыўная пазіцыя і барацьба за сваю долю і будучыню Беларусі.

Толькі тады, калі ўвесь свет убачыць нашу волю да перамогі – толькі тады усе, што нас атачае, пачне спрыяць нам, беларусам, у нашай барацьбе і падтрымліваць нас. Але пачаць мы павінны кожны з самога сябе.

Не на суседа глядзець. Не на нейкага іншага. Не чакаць, што Украіна вызваліць Беларусь, альбо Літва, альбо Польшча, альбо хтосьці яшчэ. Спадзявацца, у першую чаргу, на саміх сябе. Пачніце з сябе. З маленькіх крокаў. На тое, на што вы здольны. Гэта можа быць што заўгодна. Любое дзеянне. Любое дзеянне да якога вы гатовы, на якое вы здольны.

Кожны беларус прыдатны да барацьбы і кожнае дзеянне будзе набліжаць нашу агульную перамогу і вызваленне Беларусі!

Жыве Беларусь!”