Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 1: Мой першы аўтамат9 сакавіка 202…
12.04.2026Клачко Аляксандр Кусь

Абарона Кіева.
Аповед 4: Дзень стварэньня палка Каліноўскага
Частка 1: Мой першы аўтамат
9 сакавіка 2022 быў – дзень стварэньня батальёна імя Кастуся Каліноўскага – з выгляду быў звычайным днём тых часоў. Ужо потым ён стане ўрачыстым днём заснаваньня палка Каліноўскага.
Я прачнуўся калі на гадзінніку яшчэ не было і 6 раніцы.
Схадзіў пагаліўся – каб потым не стаяць у таўкучцы. Дарэчы, у тыя часы галіцца мне даводзілася штодня. Інакш маё шчаціньне выглядала так, быццам я ўсю ноч недзе валацужыўся і гуляў.
На кароткі час залунала і хутка спынілася паветраная трывога. Люба мне напісала: “Не могу, что внутри дрожит. Не понимаю почему. Люблю тебя. Ты мне только все говори. И не пропадай на долго”.
На адну гадзіну, да сямі, я прыснуў.
На ранішняе шыхтаваньне нашу дзясятку не ўзялі, бо у нас яшчэ не было камандзіра.
У абед, нарэшце, мне выдалі аўтамат Калашнікава і абмундзіраваньне. Накаленьнікі дасталіся мне звычайныя – будаўнічыя – яны не вытрымаюць нават першай сур’ёзнай нагрузкі – праз некалькі дзён лопнуць як вінтовачны стрэл на трэніровачнай базе “Атэк”. Броніка сёньня я не атрымаў, бо іх на ўсіх яшчэ не хапала.
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь
#беларусьбудзевольнай