Сёння мітынг на Кудзіркі быў насычаны і поўны цікавых стасункаў
Спадар з Калумбіі, які ведае пра сітуацыю ў Беларусі, набыў шэўрон Палку Каліноўскага для сына і завушніцы з Пагоняй для сяброўкі сына і пазычыў беларусам поспеху
Дзяўчына з Нью-Йорку, якая мае беларускія карані (дзядуля быў з Гарадзеншчыны) пакінула данат Дапамозе і ўзяла на ўспамін (і пачытаць) кнігу Вольгі Шпарагі “У рэвалюцыі жаночае аблічча”
Літоўцы самых розных узростаў набывалі вялікодныя паскі і сувеніры, цікавіліся, як мы жывем у Літве. Адна дзяўчына папрасіла даслаць ёй плэйліст беларускіх выканаўцаў, мужчына з маленькага гарадку на ўскрайку Літвы пазычыў беларусам цярпення і веры ў перамогу