Але разам з трагедыяй засталося і шмат пытанняў. Расследаванне з самага пачатку выклікала сумневы: ўлады заявілі пра хуткае раскрыццё справы, а неўзабаве былі названыя вінаватыя — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, якіх пазней прыгаварылі да смяротнага пакарання. Незалежныя медыя і эксперты неаднаразова звярталі ўвагу на супярэчнасці і закрытасць следства.
Тое, што адбылося, нельга разглядаць па-за кантэкстам таго часу. Пасля выбараў 2010 года, Плошчы, масавых рэпрэсій і зняволення апазіцыйных лідараў, у тым ліку лідара партыі “Народная Грамада” Мікалая Статкевіча, улада апынулася перад крызісам — палітычным і эканамічным. Градус незадаволенасці ў грамадстве быў вельмі высокім. Таму не дзіўна, што лукашэнкаўскія спецслужбы маглі спланаваць тэракт, каб пераключыць увагу насельніцтва з унутраных праблем на трагедыю.
Сёння мы не толькі ўспамінаем ахвяр, але і разумеем: праўда пра тую трагедыю да канца так і не агучана. І наўрад ці мы даведаемся пра тое, што было на самай справе, пакуль улада захоплена дыктатарам.