Я не іду ў КР-4.Гэтае рашэньне я абдумваў апошнія 4 месяцы. І з кожным месяцам я бачыў усё больш мін…
01.04.2026Клачко Аляксандр Кусь

Я не іду ў КР-4.
Гэтае рашэньне я абдумваў апошнія 4 месяцы. І з кожным месяцам я бачыў усё больш мінусаў свайго ўдзелу ў выбарах. Як для сябе асабіста, так і для справы, якой займаюся ў рамках грамадскага актывізму – падтрымка ветэранаў і іх сямей.
Не распісваючы ў падрабязнасьцях чаму я прыйшоў да такога рашэньня, скажу толькі, што я памяняў кропку гледжаньня на сітуацыю і сваю ролю ў ёй. Калі параўноўваць вобразамі, то гэта нагадвае мне мае разважаньні пра магчымасьць страціць канцоўкі, падарваўшыся на міне падчас майго першага баявога – я проста паглядзеў на гэта пад іншым кутом і адчуў унутраны спакой і збалансаванасьць.
Маё рашэньне цалкам адпавядае маім унутраным адчуваньням і маральнаму компасу маіх каштоўнасьцей.
Як і тады, перад Лазавым, я адчуваю, што прыняў вернае рашэньне.
Удзельнічаць у працэсах, звязаных з набліжэньнем нашага вяртаньня вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь я магу і без статуса дэлегата Каардынацыйнай рады.
Магчыма, праз нейкі час, я падзялюся думкамі аб тым ці варта ўдзельнічаць у выбарах у КР і за каго аддаваць свае галасы.
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь
#беларусьбудзевольнай