Абарона Кіева.Аповед 1: Як я стаў “Кусём”.Кусём я стаў у першую гадзіну свайго знаходжаньня ў Кіеве….
31.03.2026Клачко Аляксандр Кусь

Абарона Кіева.
Аповед 1: Як я стаў “Кусём”.
Кусём я стаў у першую гадзіну свайго знаходжаньня ў Кіеве. На базе нас пачалі запісваць. Запыталі які я абіраю сабе пазыўны. Пытаньне было нечаканым для мяне. Мянушкі да мяне дрэнна клеіліся. А калі і клеіліся, то трымаліся нядоўга.
Я пачаў хуценька пералічваць у памяці свае мянушкі ў той ці іншы час. Прыгадаў некаторыя з іх.
“Фінгаліст”. Месяц-два паўжартам так клікалі мяне пасля таго як як аднойчы падчас летніх вакацый паміж сёмым і восьмым класамі заступіўся за свайго аднакласніка Арцёма Макарэя, якога хлопцы на год малодшыя за нас абражалі мянушкамі “Макарона”, “Макарэна” і г.д. Аднаму з іх я разбіў нос, але ў гэты момант іншы (ён лічыўся самым моцным на сваёй паралелі) знянацку падляцеў ззаду і нечакана заехаў мне ў правае вока. Пасля гэтага яны з сябрамі кінуліся ў рассыпную. А пад маім вокам з’явіўся вялікі фінгал.
“Гардэмарын”. Ужо пасля сканчэньня каледжа прыкладна ў 2003 +\- годзе мы з прыяцелямі і дзяўчатамі зайшлі ў баранавіцкі бар “Піранья” (зараз не існуе). Вечар пачынаўся цудоўна. Скрыпач ужывую граў на скрыпцы. А потым, падчас танцаў, наша новая знаёмая выпадкова зачапіла 120-ці кілаграмовага бугая. Той пачаў насоўвацца на яе і я стаў між імі. Усё магло скончыцца добра. Але ў вырашальны момант тая дзяўчына з-за маёй спіны крыкнула на яго: “Козёл!” Я прапусьціў удар у галаву. Зрабіў пару крокаў назад, але на нагах устаяў. У гэты момант з прыбіральні выйшаў мой тагачасны прыяцель Вадзім Наўмавец. Убачыўшы момант удара мяне, ён, не разважаючы, адным ударам паваліў бугая з ног і…паняслося.
Нас аказалася трое. Іх сямёра. (Звычайная, чамусьці, карціна для боек з маім удзелам). Мы падалі, падымаліся, пераварочваліся сталы і стульі. Уся плітка падлогі і інэр’ер быў у кроплях крыві – нашай і апанентаў. У нейкі момант драка спынілася. Мы стаялі гатовыя біцца далей у выпадку неабходнасьці. Але словы “милиция” і разуменьне, што працяг бойкі прынясе шкоду абодвум бакам прымусіла нас разыйсьціся і пакінуць бар. У хлопцаў, што былі са ной была разбіта губа, паламаны акуляры. У мяне рассечана левае брыво і парвана цішотка. А тая дзяўчына, якая справакавала драку, ішла і па тэлефоне праз кожнае слова мат (цярпець не магу мат ад дзяўчат) выхвалялася сяброўцы, што з-за яе адбылася драка. Так у мяне на некалькі месяцаў з’явілася мянушка “Гардэмарын”.
Але ўсё не тое для пазыўнога на вайне.
І тут я ўспомніў свой нік у пратэстным тэлеграме 2020-га года: “Кусь за Беларусь!”. “Гэта вельмі доўга”, – падумаў я. – “А вось Кусь у самы раз”.
Так я і стаў беларускім добраахвотнікам з пазыўным “Кусь”.
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь
#беларусьбудзевольнай