Збор «Поўня» Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблі…

Збор «Поўня»

Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблівым – ён прызначаўся для жанчыны, чый муж, беларускі добраахвотнік, аддаў сваё жыцьцё за свабоду Украіны і Беларусі.

Застаўшыся з дзіцёнкам на руках у гэты цяжкі час, яна патрабавала прафесійнай псіхалагічнай апоры. І, дзякуючы вам, яна яе атрымоўвае.

Справаздача:
• Сабрана: 515,06 €
• Аплачана сеансаў псіхалагічнай тэрапіі на суму: 525 €
(Збор “Поўня” выкарыстаны цалкам. розніца ў 9,94 еўра перакрыта з рэшты псіхалагічнага збору, які мы рабілі восеньню мінулага года: 138,57 – 9,94 = 128,63 еўра засталося з восеньскага псіхалагічнага збора).
Вашы данаты ператварыліся ў магчымасьць для маці знайсьці ў сабе сілы ісьці далей дзеля дзіцяці і памяці пра мужа. Гэта сапраўдны прыклад таго, як працуе беларуская салідарнасць.

Нізкі паклон вам за давер, чуласьць і памяць пра нашых герояў

Як падтрымаць:
Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
#roskvitkus