Дзякуючы нашай настойлівасьці і падтрымцы фракцый “КЛРЗС”, “Еўрапейскі выбар” і “Незалежныя беларусы…
28.11.2025Блёк Воля

Дзякуючы нашай настойлівасьці і падтрымцы фракцый “КЛРЗС”, “Еўрапейскі выбар” і “Незалежныя беларусы”, 27 лістапада 2025 года Каардынацыйная рада прыняла важнае рашэньне:
1. Лічыць фракцыю «Блёк Воля» ліквідаванай у межах складу КР-3 у
адпаведнасьці з прадстаўленымі дакументамі і фактычным станам справы.
2. Лічыць наступных асобаў, выбраных па чарзе са спісу «Блёк Воля»,
дэлегатамі Каардынацыйнай Рады са статусам пазафракцыйных дэлегатаў:
• Аляксандра Клачко,
• Генадзя Манько,
• Зьмітра Баранава,
• Віталя Пацехіна,
• Чалец “Блёку Воля”, які ў спісе ідзе перад Пятром Маркелавым (пры ўмове падцьвярджэньня згоды).
3. Лічыць неправамоцным рашэньне Сакратарыята аб наданьні статусу
дэлегата ўдзельніку выбарчага спісу «Блёк Воля» Пятру Маркелаву, паколькі на момант прыняцьця рашэньня чарговасьць у спісе была вызначана некарэктна.
Працэс зацягнуўся на месяц з-за бюракратычных прамарудкаў і скажэньняў з боку сакратарыята, які спрабаваў падаць наш намер выйсьці фракцыяй як індывідуальны сыход некалькіх дэлегатаў (што не адпавядала рэчаіснасьці). Гэта стварыла ўмовы для няўдалай спробы рэйдэрскага захопу фракцыі “Воля” Пятром Маркелававым, які парушыў дамоўленасьці, дадзеныя камандзе “Блок Воля” перад уваходам у КР.
Увесь гэты месяц чальцы спіса “Блёк Воля” Клачко, Манько, Баранаў былі пазбаўлены сакратарыятам КР доступу да галасаваньняў, унутраных тэчак, магчымасьці выказвацца ў чаце КР (доступ адноўлены апоўначы на 28 лістапада 2025).
Каманда выбарчага спіса “Блёк Воля” адзначае, што прынятае КР рашэньне цалкам адпавядае нашым чаканьням (п.1, 2), а таксама патрабаваньням Статута і крытэрыям справядлівасьці (п.3).