Дарога на вайнуАповед 5: Паведамленьне без адказуАндрэй, супрацоўнік украінскай амбасады ў Вільні, з…

Дарога на вайну
Аповед 5: Паведамленьне без адказу


Андрэй, супрацоўнік украінскай амбасады ў Вільні, з якім звязалася мая Люба, сам быў здзіўлены навіной, што беларусаў больш не бяруць на вайну. Ён параіў вяртацца назад у Літву.

Я суматошна шукаў адказ на пытаньне: “з кім звязацца, каб пераадолець забарону на мой удзел у абароне Украіны”. Напісаў, нават, у інстаграм Святланы Ціханоўскай:

“Добрый день. У меня ситуация. Приехал от посольства Украины в Вильнюсе. Не взяли в тренирочоный лагерь, потому что беларус!!! Жду пока откроется магазин – купить симку. На заправке их нет. Дали два номера для связи с беларуским отрядом. То есть они считают беларусов противной стороной. Нам можно только к Прокофьеву в беларусский отряд. А он неведомо где) Мои все уехали: норвежцы, американцы, еврей, украинец, румын, грузин, а меня нельзя. Сейчас я здесь:….”

Гэта паведамленьне засталося без адказу. І, безумоўна, мела ўплыў на маё перафармаваньне поглядаў на Офіс Святланы Ціханоўскай, якія з абложанага расейскімі акупантамі Кіева прыцерпяць істотны перагляд менавіта напрацягу сакавіка 2022.