Юрась Дзегцяроў: “Яшчэ адно віншаванне да Дня нараджэння газеты «Вісник» ад майго сябра Aliaksandr K…

Юрась Дзегцяроў: “Яшчэ адно віншаванне да Дня нараджэння газеты «Вісник» ад майго сябра Aliaksandr Klachko ! Дарэчы, ён заўжды дапамагае з друкам выдання, падтрымлівае ідэю нашай газеты і калі-нікалі бывае яе госьцем Пры гэтым сам актыўна дапамагае былым вайскоўцам, ветэранам і іх сем’ям, за што яму вялічэнае ДЗЯКУЙ!”

* * *
“Газеце «Вісник» — 2 гады!

За гэты час «Вісник» стаў адным з самых важных незалежных беларускіх медыярэсурсаў, што працуе ў выгнаньні. Ён нагадвае: беларусы — гэта не толькі (і не столькі) дзяржава-суагрэсар, але і народ-саюзнік, які стаіць поруч з Украінай у барацьбе за свабоду, годнасьць і праўду супраць агульнага ворага — імперскай расеі.

«Вісник» расказвае пра людзей, якія не маўчаць. Пра тых, хто супраць вайны. Пра тых, хто рызыкуе сабой, каб дапамагчы Украіне выстаяць, і хто працягвае верыць у вольную Беларусь.
Гэта голас супольнасьці, якая трымаецца разам, нягледзячы на рэпрэсіі, выгнаньне і боль стратаў.

Запрашаю падтрымаць беларускіх ветэранаў, што ўчора змагаліся за існаваньне Украіны:
Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama

Дзякуй усім, хто не стаміўся рабіць сваё — пісаць, дапамагаць, падтрымліваць і памятаць”, –

Былы добраахвотнік Палка Каліноўскага, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі «KUS» Аляксандр «Кусь» Клачко