Конкурс відэапрацаў на тэму радасці для ECHOES 2026 | #Літва
→ NGO ALTR разам з галерэяй сучаснага мастацтва Meno Parkas (Каўнас) шукаюць відэапрацы на тэму “радасць”. Працягласць відэа да 5 хвілін.
Echoes — аднадзённы фестываль, які аб’ядноўвае відэаарт, жывыя перформансы, дыскусіі і музыку. У 2026 ён даследуе, як радасць становіцца спосабам супрацьстаяць.
Для каго:#відэамастакі/-чкі і #творцы з любых краін, якія працуюць з тэмамі эмоцый, цела, супольнасці, гумару, унутраных станаў, штодзённай радасці, супраціву і выжывання.
Прапануецца: – Паказ вашай відэапрацы на фестывалі Echoes у галерэі Meno Parkas (Каўнас) 16 красавіка 2026 – Удзел у праграме – Прасоўванне вашай працы праз камунікацыйныя каналы арганізатара.