Мой Вам адказ . Галоўнае для чалавека, якому давялося раптам вымушана пакінуць за плячыма дом і звык…

Мой Вам адказ .
Галоўнае для чалавека, якому давялося раптам вымушана пакінуць за плячыма дом і звыклае жыццё пасля ўзрушальных тэктанічных падзей, там, дзе яму давялося апынуцца і знайсці прытулак — абдымак.
Шчыры і цёплы абдымак, у якім разумееш — ты ў бяспецы і любові.
Такім быў першы абдымак Наталлі Калегавай у кастрычніцкай восенькай стылай цемры пасля прыбыцця ў Літву 5 год таму.
Удзячная за яго і за ўсе абдымкі, падтрымку і душэўную шчодрасць для мяне і выратаваных і сагрэтых “Дапамогай” беларусаў.