28 лютага 2022 мне патэлефанаваў адзін знаёмы беларус.Мы не былі з ім у блізкіх стасунках. Ён проста…

28 лютага 2022 мне патэлефанаваў адзін знаёмы беларус.

Мы не былі з ім у блізкіх стасунках. Ён проста быў з асяродзя вымушаных эмігрантаў новай хвалі. А ў тыя часы мы альбо наўпрост, альбо праз знаёмых, альбо праз агульныя групы ў соцсетках ведалі адзін аднаго.

Апошняя мая размова з ім была выпадковая. У Макдональдсе на прашпекце Гедыміна. Ён тады мне распавёў, што стаміўся, што цяжка, што расчараваўся ў беларусах і вырашыў жыць звычайнае жыцьцё. Вырашыў прыняць сітуацыю, адыйсьці ад пратэстнай дзейнасьці і інтэгравацца ў літоўскае грамадства.

Уторгненьне расеі ва Украіну часова абудзіла яго да барацьбы. Ён патэлефанаваў мне. І першае, што я пачуў:

– У тебя есть военный билет?
– Где-то есть, – адказаў я.
– Давай пойдём к беларускому посольству и спалим свои военные билеты! – прапанаваў ён мне.

Я не зусім разумеў які сэнс у такім дзеяньні і таму адказаў яму:
– Я не вижу смысла для себя в сжигании военного билета. Ты можешь это сделать, если считаешь нужным. Вот если бы поехать на войну – это б имело смысл.
– Олег Метелица и еще пара беларусов записалась в украинском посольстве в иностранный легион, – паведаміў мне хлопец.
– А там можно записаться? – здзівіўся я.
– Да.