Знакавай для мяне сталі дзьве сустрэчы за некалькі месяцаў да паўнамаштабнай вайны.Першая адбылася з…

Знакавай для мяне сталі дзьве сустрэчы за некалькі месяцаў да паўнамаштабнай вайны.

Першая адбылася з Томасам Венцлавам у беларускім замку Натальлі Калегавай у Вільні. 25 лістапада 2021 года літоўскі дэсідэнт савецкіх часоў зладзіў мерапрыемства на якім распавёў пра вехі барацьбы за незалежнасьць Літоўскай рэспублікі ў 20 стагоддзі.

Як нам усім вядома, Літва здолела не толькі аднавіць, але на 22 гады і захаваць адноўленую незалежнасьць. Вельмі адгукнуўся мне боль Томаса Венцлавы, як літоўца, за, цытую яго: “Мне было сорамна, што ў 1940 годзе Літва была акупавана Чырвонай арміяй без адзінага стрэла. Нават адзін стрэл, хай і ў паветра, але ў бок ворага, не засмучаў бы мяне так, як ягоная адсутнасьць. Хаця я чуў ад свайго сябра, што ягоны бацька нават браў стрэльбу і рыў на ўскрайку сваёй вескі акоп.”

Скончыў Томас Венцлава свій аповед падзеямі пачатку 1990-х гадоў: барацьбой за свабоду ля Віленскай тэлевежы і супрацівам літоўскіх памежнікаў, якія ў выніку былі забітыя падчас яго расейцамі.

У канцы я задаў пытаньне. Пытаньне, адказ на якое я шукаю штодня: “Што вы параіце беларусам сёньня, каб вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь?” (Так дыпламатычна я называю вызваленьне Беларусі ад нелегітымнага антыбеларускага рэжыма лукашэнкі і гібрыднай акупацыі Беларусі масквой).

“Змагацца за незалежнасьць адносна безпаспяхова можна дзесяцігоддзямі (тут ён прывёў прыклад узброенага і дысідэнтскага супраціву пасляваенных гадоў у Літве і барацьбу за незалежнасьць палякаў). Але сапраўдная незалежнасьць здабываецца тады, калі гегемон, які адабраў вашу незалежнасьць, слабее (тут ён прывёў прыклад аслабеўшых падчас першай сусветнай вайны Расейскай і Германскай імперый і 1991 год, калі расейская імперыя ў форме савецкага саюза аслабла эканамічна і палітычна, што дазволіла акупаваным рэспублікам зноў здабыць незалежнасьць)”, – адказ Томаса Венцлавы супадаў з маімі адчуваньнямі на той момант. Але ён першы агарнуў мае адчуваньні ў моўную фармулёўку.